З НАРОДНЫМІ ТРАДЫЦЫЯМІ Ў НОВЫ ВЕК
РАЁННАЕ СВЯТА НАРОДНЫХ ПРОМЫСЛАЎ І ФАЛЬКЛОРУ
29 жніўня а 15:00 у Гарадскім скверы адбудзецца раённае свята народных промыслаў і фальклору “З народнымі традыцыямі ў новы век”.
Менавіта ад нас залежыць захаванне ўнiкальнага асяроддзя традыцыйнай культуры. Традыцыйная народная творчасць – не толькі гістарычны скарб, але і жывая з’ява сённяшніх дзён. Ёю можна з поўным правам ганачыцца, але і адначасова прымаць меры па зберажэнні і адраджэнні.
Свята народных промыслаў і фальклору “З народнай творчасцю ў новы век” уяўляе сабою этнаграфічную прэзентацыю народнай творчасці, рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстроў і ўмельцаў Ганцаўшчыны. Гэта народнае свята павінна аб’яднаць усіх, хто любіць і шануе народныя традыцыі, мясцовыя песні, танцы, абрады.
Для ўдзельнікаў і гасцей свята падрыхтавана цікавая і разнастайная праграма. Вас чакаюць выступленні дарослых і дзіцячых фальклорных калектываў нашага раёну, падчас якіх можна будзе паслухаць музыку і патаньчыць. Будзе працаваць “Горад майстроў” (выставы-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнай творчасці майстроў і рамеснікаў нашага раёна, дзе можна набыць сувенірную прадукцыю); майстар-класы і творчыя прэзентацыі розных відаў рамёстваў, падчас якіх кожны жадаючы будзе мець магчымасць сам паспрабаваць зрабіць сабе сувенір.
Падрабязней даведацца пра свята ці запісацца на рынак рамеснікаў можна па тэлефоне 2-21-48. Запрашаем!
ГАНЦАВІЦКІ РАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ |
||
225432 г. Ганцавічывул.Суворава, 2 |
+375 1646 22148 |
vk.com/crafts.hancaviczy |
crafts.hancaviczy@gmail.com |
facebook.com/crafts.hancaviczy |