[bvi]

Вечар памяці “Свеча, зажатая в ладонях”

7 мая 2015 года ў кінатэатры “Маладосць” раённая дзіцячая бібліятэка сумесна з кіраўніком нядзельнай школы Свята-Ціханоўскага храма г.Ганцавічы Орса М.А. арганізавала вечар памяці “Свеча, зажатая в ладонях”. Мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю Вялікай Перамогі, апавядала пра гераічны подзвіг народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і веру людзей, якія ў часы ваеннага ліхалецця не адказаліся ад веры ў Бога і яна дапамагала ім выжыць. Як у вайну адносіліся людзі да Вялікдзеня, ці святкавалі гэтае найвялікшае духоўнае свята — было данесена да гледачоў праз дакументальныя фільмы, тэатралізаваныя прадстаўленні, вершы і ўрыўкі з твораў. З гэтай хвалюючай тэмай пазнаёміліся вучні старэйшых класаў школ горада.

свеча 4

свеча1

свеча2

свеча 3