Семінар “Дзейнасць клубных ўстаноў раёна па краязнаўчай рабоце”
20 лістапада для кіраўнікоў клубных ўстаноў раёна прайшоў семінар па тэме: «Работа клубных ўстаноў па краязнаўству». Метадыстамі РМЦ прапанаваны формы і метады работы, прааналізаваны стан дзейнасці клубаў па краязнаўству. У практычнай частцы наведаны гістарычныя месцы: Дуб-волат і капліца рода Абуховічаў у В.Круговічах, святыня «Ізбійскі бор». Краязнаўчыя і этнаграфічныя пакоі на базе Лактышоўскага Будчанскага, Нацкага сельскіх клубаў. Работнікі клубных ўстаноў мелі магчымасць у наступны раз упэўніцца, што зберагаючы мінулае — мы будуем сучаснасць!