[bvi]

Планаванне: арыенцір на будучыню

11 снежня ў ЦРБ імя В.Праскурава прайшоў семінар-практыкум для бібліятэчных работнікаў «Планаванне: арыенцір на будучыню». 
У рамках семінара абмяркоўваліся актуальныя пытанні планавання. Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Т.У. Маляўка назвала прыярытэтныя накірункі работы ў 2016 годзе. Аб арганізацыі работы з дзецьмі і падлеткамі расказала намеснік дырэктара па рабоце з дзецьмі В.А. Мініч, метадычныя рэкамендацыі па папулярызацыі творчасці пісьменнікаў-землякоў падрыхтавала метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу С.У. Кунцэвіч. Аб рабоце з фондамі і каталогамі гаварыла загадчык аддзела камплектавання і апрацоўкі бібліятэчных фондаў Н.А. Валасюк, аб формамах і метадах інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання нагадала бібліёграф ЦРБ імя В.Праскурава А.Ю. Кулан. З блогамі і сайтамі, да якіх можна звярнуцца пры планаванні пазнаёміла бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу А.І. Кладзько.

1449824205747