Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Кукаўскай сельскай бібліятэцы адбылася сустрэча з удзельнікам афганскай вайны «Жывая памяць». Іван Віктаравіч Шаматульскі падзяліўся са школьнікамі ўспамінамі пра мінулую вайну і пажадаў ім мірнага неба над галавой.