Літаратурная вечарына «Смяяцца не грэх…»
19 лютага ЦРБ імя В.Праскурава сумесна з ГДК арганізавала літаратурную вечарыну «Смяяцца не грэх…», прысвечаную 120-годдзю Кандрата Крапівы. Гледачамі мерапрыемства былі вучні гарадскіх школ. Са сцэны гучалі байкі і вершы пісьменніка, вясёлыя песні, тэатралізаваныя пастаноўкі па творах Кандрата Крапівы. Добры настрой і вясёлы смех гледачоў — былі ўзнагародай артыстам і арганізатарам мерапрыемства.