Сустрэча з паэтам Аляксеем Галаскокам «Я шчаслівы чалавек»
«Я шчаслівы чалавек…»
23 лютага ў Люсінскай сельскай бібліятэцы была арганізавана сустрэча з паэтам Аляксеем Галаскокам «Я шчаслівы чалавек». Мерапрыемства прайшло ў рамках аматарскага аб’яднання «Юны краязнаўца». На сустрэчу прыйшлі вучні Люсінскай школы і прыхільнікі творчасці паэта. На вечарыне гучалі вершы паэта, узгадваліся эпізоды жыцця, ваеннай службы. А ў выкананні фальклорнага калектыву «Дубравушка» гучалі песні прысвечаныя роднаму краю.