
Дом рамёстваў на кірмашы на Гуканні вясны ў Вязынцы
20 сакавіка Дом рамёстваў удзельнічаў ў кірмашы на Гуканні вясны ў Вязынцы, якое ладзіць РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» і Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы.
У многіх мясцінах Беларусі клікаць вясну пачыналі ўжо ад Стрэчання. Недзе ладзілі гуканне тады, калі прырода па-сапраўднаму абуджалася, і, як правіла, гэты абрад доўжыўся некалькі дзён. Абыйсціся без яго было ніяк: нашы продкі верылі, што жывыя сілы зямлі прачнуцца толькі калі іх добра пра гэта папрасіць.
Госці свята сталі яго непасрэднымі ўдзельнікамі. Слухалі і спявалі народныя абрадавыя песні, вадзілі карагоды, наладжвалі гульні і танцы.
На свяце працаваў кірмаш вырабаў ручной работы: тут можна было знайсці і тканыя паясы, і гліняны посуд, і ўпрыгожанні. Дом рамёстваў прадставіў вырабы сваіх майстроў, а таксама ўдзельнікаў клуба майстроў народнай творчасці «Багач». Карысталіся попытам тканыя палавікі і вязаныя кружкі, ажурныя карункі і сурвэткі, паштоўкі ручной работы і сувеніры.
Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў
225432 г. Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая, 3а
+ 375 1646 22148
facebook.com/crafts.hancaviczy
vk.com/crafts.hancaviczy