[bvi]

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі — 2016

Шэраг мерапрыемстваў адбыўся ў рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў Агарэвіцкай сельскай бібліятэцы:
— дзеці пазнаёміліся з творчасцю пісьменнікаў-юбіляраў Ганцаўшчыны падчас правядзення мультымедыйнай вандроўкі «Літаратары-землякі — дзецям»;
— у бібліятэцы была прадэманстравана выстава-віктарына «Казачнік. Паэт. Сябра дзяцей.», дзе рабяты даведаліся пра жыццёвы лёс Васіля Віткі, зачытвалі яго вершы і казкі, актыўна адгадвалі загадкі і адказвалі на пытанні віктарыны;
— для юных чытачоў былі прадстаўлены навінкі духоўнай літаратуры на выставе «Дапамажы, вялікі Божа!»;
— на працягу Тыдня ў бібліятэцы праходзіць акцыя “Бібліятэкар на адну гадзіну”, дзе кожны жадаючы можа паспрабаваць сябе ў ролі бібліятэкара.

Безымянный

PICT9164

IMG_20160317_171505

IMG_20160317_172105

IMG_20160318_121800

PICT9149