Экскурсія ў музей
23 сакавіка ў Малькавіцкай бібліятэцы-музеі для вучняў сельскай школы была наладжана экскурсія “Кранаюць словы земляка”, прысвечаная Сусветнаму дню паэзіі.
Размова вялася пра творчасць літаратара-земляка Івана Лагвіновіча. Вучні ўспомнілі вершы паэта, пазнаёміліся з экспазіцыяй “Я слаўлю край, ў якім нарадзіўся”, дзе прадстаўлены цікавыя дакументы і асабістыя рэчы пісьменніка.