[bvi]

«Женского творчества мир необъятный»

На працягу месяца ў ЦРБ імя В.Праскурава дзейнічала выстава творчых работ чытачоў «Женского творчества мир необъятный».
Тут былі прадстаўлены мяккія цацкі, вышываныя карціны, работы па роспісу шкляных прадметаў. Апошнія асабліва зацікавілі чытачоў і, менавіта, па іх просьбе адбыўся майстар-клас з аўтарам работ Наталляй Фартавой.
Жанчына працуе ў сацыяльным прытулку г. Ганцавічы. Сваё захапленне і майстэрства перадае абяздоленным дзеткам. Апавядаючы пра работу, яна ўзгадвала сваіх выхаванцаў, у якіх з’яўлюецца агеньчыкі ў вачах пасля заняткаў творчасцю. І гэта сапраўды так! Бо такія ж агеньчыкі гарэлі і ў дарослых чытачоў пасля заняткаў. Спрытна і лёгка атрымлівалася ў жанчыны накладваць роспіс кропачкамі фарбы на талеркі. Для тых, хто ўпершыню ўзяў цюбік фарбы ў рукі – складана і няпроста. Усім стала зразумела, што трэба прыкласці шмат намаганняў, фантазіі і цярпення, каб сцены вашай кватэры ўпрыгожылі цудоўныя пано з намалёваных талерачак. Для чытачоў застанецца памятным не толькі практычны занятак, але і сустрэча з добрай жанчынай, якая надзелена талентам ствараць ПРЫГАЖОСЦЬ!

выстава 1

SAM_9792

SAM_9805

SAM_9813

SAM_9820