[bvi]

У ЦРБ імя В.Праскурава прайшоў семінар-практыкум

30 сакавіка ў ЦРБ імя В Праскурава прайшоў семінар-практыкум для бібліятэкараў “Электронная дастаўка дакументаў”.
У тэарытычнай частцы семінара бібліятэчныя работнікі атрымалі кансультацыі аб інфармацыйных магчымасцях бібліятэк у эпоху інтэрнэта і электроннай дастаўцы дакументаў як адной з форм сучасных бібліятэчных тэхналогій.
У практычнай частцы ўсе работнікі змаглі ўдасканаліць навыкі работы з электроннай поштай, навучыцца якасна сканаваць і апрацоўваць дакументы, складаць акты на спісанне літаратуры ў электронным варыянце.

SAM_9907

SAM_9913

SAM_9918