[bvi]

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў раённай дзіцячай бібліятэцы для школьнікаў прайшла інфармацыйная гадзіна «Вместе навсегда». Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй стварэння Саюзнай дзяржавы, даведаліся аб сумеснай працы, якая праводзіцца паміж братэрскімі краінамі.

У Раздзялавіцкай сельскай бібліятэцы прайшла інфармацыйная гадзіна «Саюз Беларусі і Расіі», дзе размова вялася аб партнёрстве дзвюх дзяржаў, дасягненнях у сферы адукацыі, культуры і навукі. Моладзь пазнаёмілася з гісторыяй стварэння Саюзнай дзяржавы, дзеючых сумесных праектах.

SAM_1650

20150402_094348

20150402_094750

20150402_103631

SAM_1646