Раённы семінар для кіраўнікоў клубных устаноў “Формы клубнай работы па прафілактыцы здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва”
8 красавіка адбыўся раённы семінар для кіраўнікоў клубных устаноў па тэме “Формы клубнай работы па прафілактыцы здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва”. Тэма актуальная не толькі для грамадства нашай рэспублікі але і для ўсёй зямной цывілізацыі. У кожнай краіне з году ў год павышаецца колькасць людзей, якія ўжываюць наркотыкі, алкаголь, тытунь. Вынік гэтага вельмі смутны: загубленнае здароўе, разбітыя сем’і, деці сіраты, злачыннасць і шмат чаго іншага, але ж не станоўчага. Семінар пачаўся ў арганізацыйна — метадычным аддзеле аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. З работнікамі культуры было праведзена анкетаванне па тэме “Роля работнікаў культуры ў арганізацыі дасуга насельніцтва па прапагандзе здаровага ладу жыцця”, быў прадстаўлены сцэнарны матэр,ял па дадзенай тэме. У Лактышоўскім сельскім клубе ў “Пакоі прапаганды ЗЛЖ” загадчыкам СК Аляксандрам Матусевічам быў праведзены інфармацыйны час “З небыцця – да нармальнага жыцця”. Таксама там жа, дырэктар Кукаўскага сельскага Дома культуры Вераніка Швайко правяла конкурсна — інтэлектуальную праграму “Планета здароўя”. У Агарэвіцкім СДК удзельнікі ўзорнай дзіцячай мастацкай студыі “ З рога ўсяго многа” прадставілі выставу малюнкаў “ Падары сабе жыццё”. Кіраўнік студыі Ала Мірзаліева падрабязна расказала, як праз мастацтва для дзяцей перадаецца захапленне да ўсяго добрага, карыснага для людзей. У глядзельнай зале для старшакласнікаў і семінарыстаў загадчык аўтаклуба Аляксандр Дулік правёў відэалекцыю “Жыццё без шкодных звычак”. Кіраўнік узорнага аматарскага дзіцячага аб’яднання “ Дайджэст – клуб” Ала Шаматульская падрабязна расказала якая работа вядзецца з дзецьмі і падлеткамі па фарміраванню ЗЛЖ у клубнай установе. Удзельнікі гэтага калектыва прадставілі на суд гледачоў тэатралізаваную праграму праграму “Будзьце здаровы”. Дзеці вельмі эмацыянальна паказалі свае адносіны да негатыўных з,яў жыцця, звязаных з шкоднымі звычкамі. Кіраўнікам клубных устаноў застаецца толькі рэалізаваць усё ўбачанае і пачутае ў практыку сваёй работы.