[bvi]

Выстава «Велікоднае яйка»

З 26 красавіка па 15 мая 2016 года ў Ганцавіцкім раённым Доме рамёстваў пройдзе выстава  “Велікоднае яйка”.

“Велікоднае яйка” — гэта яйкі, упрыгожаныя ў розных тэхніках: роспіс, разьба па дрэве, аплікацыя, дэкупаж, квілінг, работы з прыродных матэрыялаў, вышыванка, бісерапляценне, макрамэ, вязанне, абрэзкавая тэхніка і іншае.

У выставе-конкурсе “Велікоднае яйка” могуць прыняць удзел як прафесійныя, так і аматарскія творчыя групы, аб’яднанні і калектывы, а таксама асобныя аўтары. Конкурс праводзіцца ў наступных узроставых групах: ад 5 да 10 гадоў, ад 11 да 17 гадоў і звыш 18 гадоў.

А яшчэ запрашаем да ўдзелу ў конкурсе пад назвай “У асяроддзі сям’і”, у якім могуць удзельнічаць калектыўныя і сямейныя работы, выкананыя ў розных тэхніках.

Работы прымаюцца з 18 па 25 красавіка з 10 да 18 гадзін.

Вынікі будуць падведзены 15 мая.

Пераможцы конкурсу атрымаюць узнагароды: дыпломы, прызы і фірменныя падарункі ад спонсараў — філіяла ААТ “Берасцейскі пекар” Ганцавіцкі хлебазавод.

pasha_02_foto_1

20160407_192911