[bvi]

Тэматычны вечар “Дзяцінства, абпаленае вайной”

Штогод 11 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. З гэтай нагоды ў гарадскім Доме культуры прайшоў тэматычны вечар “Дзяцінства, абпаленае вайной”. На працягу мерапрыемства на экране дэманстравалася слайд-прэзентацыя — знясіленыя людзі, ахвяры той вайны, целы забітых і закатаваных дарослых і дзяцей… Пра гэта трэба ведаць, каб больш ніколі такога не паўтаралася.  Тое, што прыйшлося перажыць гэтым людзям, нават уяўляць жудасна.  Легендарны голас Юрыя Левітана перанёс прысутных у 40-я гады мінулага стагоддзя…  Ярка, эмацыянальна ўдалося перадаць удзельнікам  ГДК  атмасферу людскога болю, роспачы.

фото-015-1

фото-018

фото-026

фото-029

фото-040-1

SAM_1956

фото-003-2