[bvi]

«Вяртаюся я ў край свой дарагі»

13 красавіка ў раённай дзіцячай бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя “Вяртаюся я ў край свой дарагі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Міхася Рудкоўскага. На сустрэчу былі запрошаны адна з былых вучаніц паэта Валянціна Віннік, якая падзялілася сваімі ўспамінамі пра настаўніка і пляменніца Ала Хваль, якая расказала пра цікавыя моманты жыцця свайго дзядзькі. Падчас мерапрыемства гучалі песні на словы Міхася Рудкоўскага, якія выконвалі Іван Бондар, Лідзія Вадзюціна і Святлана Муха.
З 10 па 15 красавіка ў дзіцячай бібліятэцы праходзіць акцыя «Чытаем вершы Міхася Рудкоўскага».

SAM_1970

1

SAM_1941

SAM_1956