[bvi]

Вечар памяці «Я вяртаюся зноўку і зноўку сюды…»

15 красавіка Ганцаўшчына адзначыла 80-годдзе з дня нараджэння паэта-земляка Міхася Рудкоўскага.
Святочная праграма распачалася на месцы пахавання паэта ў роднай вёсачцы Востраў, дзе прайшла гадзіна памяці «Памяці Міхася Рудкоўскага». Пасля памінальнага малебну ўспамінамінамі пра роднага чалавека падзялілася сястра пісьменніка Ірына Рудкоўская, з ўдзячнасцю пра першага настаўніка і сябра гаварыў пісьменнік Алесь Каско, свой верш, прысвечаны Міхасю Рудкоўскаму, прачытаў Аляксей Галаскок.
Затым госці і ўдзельнікі мерапрыемства наведалі музей Міхася Рудкоўскага, які знаходзіцца ў Востраўскай сярэдняй школе.

IMG_9261

IMG_9277

IMG_9307

IMG_9312

IMG_9317

IMG_9367

IMG_9371