Дом рамёстваў на VII фестывалі кулікоў у Тураве
23 красавіка Дом рамёстваў удзельнічаў ў кірмашы на VII фестывалі кулікоў у Тураве, які ладзіць грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны».
Фестываль ладзіцца побач з Тураўскім лугам – адным з самых важных месцаў у Еўропе для гнездавання і спынення падчас міграцыі больш як 50 відаў водна-балотных птушак. Тураўскі луг мае статус Тэрыторыі, важнай для птушак міжнароднага значэння, і з 2008 г. з’яўляецца біялагічным заказнікам мясцовага значэння. У сакавіку 2014 г. арнітолагі ўстанавілі на Тураўскім лугу абсалютны рэкорд улічаных птушак. На 1 квадратным кіламетры заказніка адмыслоўцы налічылі 200 тыс. птушак. Гэта максімальнае значэнне за ўвесь перыяд назіранняў, пачынаючы з 1994 г. Да гэтага нідзе ў Беларусі не была зафіксаваная такая колькасць пералётных птушак.
Усе ўдзельнікі фестываля маглі пазнаёміцца з рэдкімі кулікамі, адкрыць у сабе новыя таленты на творчых майстар-класах і ад душы патанцаваць на канцэрце.
На фестывалі працаваў кірмаш вырабаў ручной работы: тут можна было знайсці і тканыя паясы, і гліняны посуд, і ўпрыгожанні. Дом рамёстваў прадставіў вырабы сваіх майстроў, а таксама ўдзельнікаў клуба майстроў народнай творчасці «Багач». Карысталіся попытам тканыя палавікі і вязаныя кружкі, ажурныя карункі і сурвэткі, паштоўкі ручной работы і сувеніры.
Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў
225432 г. Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая, 3а
+ 375 1646 22148
facebook.com/crafts.hancaviczy
vk.com/crafts.hancaviczy