+375 (1646) 2-15-45

email: gnckult@mail.ru

Выстава «Велікоднае яйка»

Запрашаем на выставу «Велікоднае яйка» ў Дом рамёстваў!

Выстава "Велікоднае яйка"

 

Цягам двух тыдняў удзельнікі выставы-конкурса «Велікоднае яйка» прыносілі свае работы ў Дом рамёстваў. Цяпер усе ахвочыя маюць магчымасць пазнаёміцца з велікоднымі яйкамі, выкананымі як у традыцыйных (саломкапляцене, разьба па дрэве, мастацкі роспіс, вышыўка, бісерапляцене), так і сучасных (пляценне з паперы, квілінг (паперакручэнне), дэкупаж, модульнае арыгамі) тэхніках. Узнагароджванне пераможцаў адбудзецца 15 траўня на гарадской плошчы.

Выстава працуе з панядзелка па суботу з 10:00 да 18:00.

Уваходны квіток — 5 000 руб.

Запрашаем!


Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў
225432 г. Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая, 3а
+ 375 1646 22148
facebook.com/crafts.hancaviczy
vk.com/crafts.hancaviczy