[bvi]

Абласны фестываль сучаснага мастацтва “ Эстрадны МІХ”

21 — 22 мая ў горадзе Пружаны адбыўся абласны фестываль сучаснага мастацтва “ Эстрадны МІХ”. Ганцавіцкі  раён прадставілі лепшыя калектывы эстраднага і харэаграфічнага мастацтва: народны эстрадна-джазавы ансамбль “Кавертон” (кіраўнік Сяргей Плотка) гарадскога Дома культуры, салісты Віктар Багроў і Святлана Лапчук,  узорны ансамбль эстраднага танца “Вдох танца”  (кіраўнік Алена Варейка) дзіцячай школы мастацтваў.

         Конкурсныя і святочныя  мерапрыемствы лепшых аматараў сучаснага мастацтва вобласці вялі ганцаўчане: Яўген Тамашеня і Павел Руткоўскі, майстэрства якіх высокапрафесійна  адзначана аргкамітэтам фестывалю.

         За папулярызацыю і захаванне сучаснага мастацтва выступленні  нашых зямлякоў адзначаны  ўзнагародамі.

20160521-DSC_0266 20160521-DSC_0345 20160521-DSC_0458 20160521-DSC_0468 20160521-DSC_0473

фото1

фото2