[bvi]

Адукацыйна-забаўляльная праграма «Траўны прастор».

Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў запрашае на адукацыйна-забаўляльную праграму «Траўны прастор».

 Разнастайныя майстар-класы на вольным паветры, праведзеныя ў нязмушанай атмасферы, дапамогуць раскрыць творчы патэнцыял дзіцяці, пазнаёмяць з беларускімі народнымі традыцыямі, зацікавяць як самых маленькіх наведвальнікаў, так і дзяцей старэйшага ўзросту.

 Кожны ўдзельнік зможа ўласнаруч сплесці вянок з палявых кветак, паспрабаваць сябе ў дэкаратыўным ткацтве з выкарыстаннем прыродных матэрыялаў, паўдзельнічаць у вырабе цацак з сена.      У дадатак мы прапануем усім разам пагуляць у гульні, у якія калісьці гулялі нашыя бабулі і дзядулі.

 Наведаць праграму можна з 13 па 24 чэрвеня. Па пытаннях наведвання арганізаванымі групамі звяртайцеся ў Дом рамёстваў (тэл. 2 21 48). Працягласць праграмы каля 1,5 гадзін. Кошт удзелу – 20 000 руб.

 Запрашаем!

Презентация1