Літаратурны дыялог са Святланай Локтыш
27 мая ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В. Праскурава прайшоў літаратурны дыялог “Мне сніліся вершы…” з паэткай Ганцаўшчыны, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Святланай Локтыш. На юбілейную вечарыну сабраліся прыхільнікі творчасці паэткі, тыя, хто любіць роднае слова і літаратуру. Гучала шмат паэзіі і не толькі Святланы, свае вершы чыталі Аляксей Галаскок, Ніна Таўтын, Вячаслаў Несцярук, Аксана Карповіч і інш. Лірычная паэзія Святланы Локтыш лёгка кладзецца на музыку. Паэтка разам з мужам Георгіем Чыжыкам выканала некалькі аўтарскіх песень. Цікава і карысна для прысутных быў арганізаваны трэнінг “Як навучыцца пісаць?”, які правяла паэтка Святлана Локтыш. Мерапрыемства прайшло ў прыемнай, дамашняй атмасферы, напрыканцы якога кожны з прысутных знайшоў для юбіляркі цёплыя словы-пажаданні.