Семінар-практыкум «Навучаем выдавецкай справе»
2 чэрвеня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В.Праскурава прайшоў семінар-практыкум для бібліятэчных работнікаў «Навучаем выдавецкай справе».
Агляд выдавецкай дзейнасці бібліятэк Ганцавіцкай РЦБС правяла загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Таццяна Маляўка. Пра методыку стварэння зборніка, яго афармлення і дызайн расказала бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Аляксандра Кладзько.
Пры падвядзенні вынікаў семінара гучалі прапановы бібліятэкараў аб арганізацыі падобных мерапрыемстваў. Веды, якія атрымалі бібліятэчныя работнікі на семінарскіх занятках будуць абавязкова прыменены на практыцы. Кожны з іх атрымаў дамашняе заданне для замацавання ведаў, якое і пакажа, наколькі эфектыўнай была работа семінара.