
Лета — час казачных прыгод
З 1 чэрвеня раённая дзіцячая бібліятэка актывізавала работу з дзецьмі падчас летніх канікул.
Для юных выхаванцаў школьных лагераў горада прайшлі: віртуальнае падарожжа па кніжных навінках «Солнечные встречи с книгой», прававы ўрок «Свои права ты знай, но и обязанности не забудь», выступленні лялечнага тэатра «Усмешка» з пастаноўкамі «Дружба в сосновом бору или цирк на поляне», «Заяц Гром», «Лесное братство».
9 чэрвеня ў ГДК адбылася тэатралізаваная пастаноўка «Время сказочных приключений», арганізаваная тэатрам кнігі «Бураціна», што працуе пры РДБ. У ходзе мерапрыемства рабяты сустрэліся з казачнымі героямі, з дапамогай якіх апынуліся ў казцы.