Сустрэча ў рамках праекта «Кніга.BY»
17 чэрвеня на Ганцаўшчыне прайшоў абласны фестываль-конкурс “Маладзёжны квартал 2016”.
Цэнтральная раённая бібліятэка імя В. Праскурава таксама прыняла ўдзел у свяце. У літаратурнай гасцёўні была арганізавана сустрэча з пісьменнікамі Беларусі Валерыем Гапеевым і Святланай Локтыш. Мерапрыемства адбылося ў рамках рэспубліканскага праекта “Кніга.by”, які быў створаны па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Саюзам пісьменнікаў Беларусі.
Творчасць Валерыя Гапеева добра знаёма чытачам Ганцаўшчыны. Яго аповесці “Ведзьміна тоня”, “Пастка для рыцара”, “Урокі першага кахання” і інш. добра чытаюцца не толькі падлеткамі, але і дарослымі, актыўна абмяркоўваюцца ў розных аўдыторыях. Валерый Мікалаевіч, як аказалася, не толькі добры пісьменнік, але цудоўны суразмоўца.
Святлана Локтыш – паэтка Ганцаўшчыны, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар зборніка вершаў “Вышыванка”. На сустрэчу жанчына прынесла свой дзённік, які пісала ў падлеткавым узросце, дзялілася сваімі ўражаннямі ад прачытанных старонак, якія апавядаюць пра даўно мінулыя падзеі яе жыцця. Паэтка не толькі чытала вершы, але і праспявала песню пра Беларусь.
Госці вечарыны адказвалі на пытаннні і на памяць аб сустрэчы пакінулі аўтографы ў сваіх кнігах з фондаў бібліятэкі.