Куршынале — 2016
27 чэрвеня Ганцаўшчыну наведалі ўдзельнікі Міжнароднай алімпіяды мастацтваў “Куршынале — 2016”. Сярод розных мерапрыемстваў для гасцей быў запланаваны візіт у цэнтральную раённую бібліятэку імя В. Праскурава і раённую дзіцячую бібліятэку. Дырэктар бібліятэкі А.У Хваль расказала аб дзейнасці бібліятэкі, яе дасягненнямі і падзялілася планамі на будучае.
Асноўныя мерапрыемствы прайшлі ў раённай дзіцячай бібліятэцы, дзе ўдзельнікі конкурса пазнаёміліся з творчай выставай “Таленавітыя разам” сям’і Баразнец-Віхноўскіх. Яшчэ адна выстава, дзіцячага малюнка, была прадстаўлена ў бібліятэцы, якую арганізавала расіянка Святлана Арлова. Дзеці з розных краін – Расіі, Украіны, Беларусі малявалі вайну. Кожны малюнак – напамін дарослым аб тым, што вайна і дзеці – словы не сумяшчальныя. Выстава так і называлася “Мир без войны”. Далей адбылася прэзентацыя кнігі “Неизвестная война” Алены Емельянавай з Казахстана, у якой занатаваны ўспаміны сведкаў ваеннай пары, тых, на чыё дзяцінства выпала Вялікая Айчынная вайна.
З мультымедыйнай прэзентацыяй “Адкрывай Беларусь, адкрывай Еўропу!” прысутных пазнаёміла госця з Івацэвіччыны , майстар народнай творчасці Наталля Клютко. Размова з гасцямі з розных куточкаў былога Савецкага саюза працягвалася за кубачкам гарбаты.