[bvi]

Выстава міжнароднага конкурса дзіцячых малюнкаў “Мір без вайны”

       З 27 чэрвеня па 1 ліпеня 2016 года ў раённай дзіцячай бібліятэцы дзейнічае выстава міжнароднага конкурса дзіцячых малюнкаў “Мір без вайны”, прадстаўленая арганізатарам і старшынёй секцыі “Група мастакоў “Соло” прафесійнага саюза мастакоў, членам саюза журналістаў — расіянкай Святланай Арловай, , якая за дзейнасць у галіне культуры Арганізацыяй аб’яднаных нацый, Еўрапейскім камітэтам па ўзнагародах і прэміях у красавіку 2008 года ў Маскве у Храме Хрыста Спасіцеля была ўзнагароджана ордэнам “Единения» «Деяние во благо народов», удзельніка Міжнароднай алімпіяды мастацтваў “Куршынале — 2016”.
На выставе прадстаўлены работы дзяцей з розных краін — Беларусі, Расіі, Украіны, Балгарыі,Сербіі, Азербайджана. Кожны малюнак – напамін дарослым аб тым, што вайна і дзеці – словы не сумяшчальныя.
Запрашаем на выставу!

SAM_3453

SAM_3525

SAM_3547

SAM_3558

SAM_3533