[bvi]

Дзень Незалежнасці ў бібліятэцы

3 ліпеня, да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у ЦРБ імя В.Праскурава была падрыхтавана святочная праграма.
Кожны, хто завітаў у гэты вечар у бібліятэку, меў магчымасць паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі, наведаць бібліякафэ «Адпачынак з кнігай», пазнаёміцца з рэтра-выставай «Самая старая рэч у маёй сям’і». У імправізаваным салоне прыгажосці «DZIVA» адбылася прэзентацыя прадукцыі карпарацыі прыгажосці і здароўя «TianDe» і майстар-клас ад спецыялістаў. Для маленькіх наведвальнікаў працаваў майстар па аквагрыму.

IMG_4474

IMG_4705

IMG_4742

IMG_4763

IMG_4767

IMG_20160703_184714

SAM_0592