“Мы жывём на вуліцах герояў”
8 ліпеня з актыўным удзелам дзяцей і моладзі горада прайшла патрыятычная квэст-гульня «Мы жывём на вуліцах герояў», якая была прысвечана вызваленню Ганцавіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У рамках акцыі адбылася квэст-гульня «Вуліцы герояў». У час яе, удзельнікі дзвух каманд «Нашчадкі» і «Векапомнасць» адшуквалі вуліцы горада якім прысвечаны імёны герояў Вялікай Айчыннай вайны. А такіх вуліц, у горадзе Ганцавічы шмат: Грыцаўца, Гастэла, Заслонава, Матросава, Гойшыка, Зуйкевіча, Арлоўскага. Акрамя гэтага, у кінатэатры «Маладосць» , быў праведзены ўрок-мужнасці «Ніколі не згасне памяць пра вас», дзе ўдзельнікі акцыі падрабязна пазнаёміліся з біяграфіямі герояў.