Заглянём у бабулін куфэрак
«Заглянём у бабулін куфэрак» — пад такой назвай прайшла гадзіна краязнаўства ў раённай дзіцячай бібліятэцы 7 ліпеня для ўдзельнікаў тэрытарыяльнага цэнтра г. Ганцавічы. На працягу сустрэчы прысутныя пазнаёміліся з экспанатамі краязнаўчага пакоя «Хаты з матчынай душой», выставай вырабаў з саломкі Валянціны Пазняковай «Песня жытнёвай сцяблінкі», кніжна-часопіснай выставай «Золата роднай зямлі», а з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі «Казка пра мужыка-вандроўніка з Беларусі» прадстаўленай творчымі работамі з выцінанкі Клютко Н.М. пабывалі ў розных краінах свету і ўсё ж прыйшлі да высновы, што лепей роднага краю нічога няма.