[bvi]

Студэнцкае — этнаграфічнае таварыства у гасцях у фалькорна-этнаграфічнага гурта «Хатовічы»

Заключнае мерапрыемства па вынікам фальклорнай экспедыцыі студэнцкага-этнаграфічнага таварыства адбылося 15 ліпеня ў 18.00 гадзін у Хатыніцкім СДК. З 11 па 16 ліпеня на базе фальклорна-этнаграфічнага гурта «Хатовічы» працавала студэнцкае этнаграфічнае таварыства (СЭТ) з мэтай вывучэння мясцовага песеннага фальклора. На працягу мерапрыемства гучалі сумесна вывучаныя песні, выконваліся мясцовыя танцы. Госці дэманстравалі спеўнае і інструментальнае мастацтва, выконвалі творы сабраныя ў экспедыцыях па Беларусі, Літве, Латвіі. У адказ, гаспадары, выконвалі абрадавыя песні. Вельмі спадабалася выступленне сясцёр Таццяны Ярашэвіч і Ганны Рабцэвіч. Заліхвацкі на гармоніку выконваў мясцовыя найгрышы Васіль Канановіч.

Мерапрыемства прайшло ў сяброўскай і творчай атмасферы.