Ўрачыстае мерапрыемства «Песня і праца рады спаткацца»
27 жніўня ў 19.00, у горадзе Ганцавічы на гарадской плошчы адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае заканчэнню ў раёне ўборачнай кампаніі, якое сёлета будзе ладзіцца ў горадзе.
Жыхарам і гасцям Ганцаўшчыны будзе прапанавана насычаная праграма: урачыстае ўшанаванне лепшых працаўнікоў сяла, правядзенне раённага этапа рэспубліканскага конкурсу «Уладар сяла», работа падворкаў сельгасарганізацый, забаўляльных пляцовак і многае іншае.
У рамках рэспубліканскай грамадска-патрыятычнай акцыі Федэрацыі прафсаюзаў краіны «Мы — разам» падчас урачыстага мерапрыемства адбудзецца і канцэрт беларускіх артыстаў. Сярод іх вядомыя ўсім: спявак, кампазітар і аранжыроўшчык Саша Нэма, спявачка Вікторыя Алешка і гурт «Navi».