[bvi]

Дом рамёстваў на VIII Міжнародным фольк-фэсце «Камяніца»

10 верасня Дом рамёстваў удзельнічаў ў кірмашы на VIII Міжнародным фольк-фэсце «Камяніца» ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо, Мінскі р-н).

Мерапрыемства працягвалася з 13 да 22 гадзін. Дзённая праграма мела сямейны кірунак, вечаровыя ж музычныя выступы сабралі ля галоўнай сцэны моладзь.

На фестывалі працаваў рамесніцкі кірмаш: тут можна было знайсці і тканыя паясы, і гліняны посуд, і ўпрыгожанні. Дом рамёстваў прадставіў вырабы сваіх майстроў, а таксама ўдзельнікаў клуба майстроў народнай творчасці «Багач». Карысталіся попытам тканыя палавікі і вязаныя кружкі, ажурныя карункі і сурвэткі, вырабы з саломкі, паштоўкі ручной работы і сувеніры.

Акрамя таго любы ахвочы мог паўдзельнічаць у майстар-класе па дэкаратыўным ткацтве і далучыцца да стварэння агульнай тканіны.


Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў
225432 г. Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая, 3а
+ 375 1646 22148
facebook.com/crafts.hancaviczy
vk.com/crafts.hancaviczy