[bvi]

Дзень бібліятэк Беларусі

15 верасня бібліятэчныя ўстановы Ганцаўшчыны адзначылі прафесійнае свята. У ЦРБ імя В. Праскурава прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй, у рамках якога прайшлі экскурсіі для навучэнцаў Ганцавіцкага ліцэя і выхаванцаў школы-інтэрната. На маніторы ў фае бібліятэкі дэманстраваўся відэафільм, які распавядаў пра ветэранаў бібліятэчнай справы Ганцаўшчыны. У гэты дзень кожны жадаючы мог прыняць удзел у дублёр-шоу «Бібліятэкар на гадзіну» і спазнаць усе тонкасці бібліятэчнай справы.

Бібліятэкар на гадзіну

Віншаванні ад навучэнцаў Ганцавіцкага ліцэя

У чытальнай зале бібліятэкі

15 верасня Агарэвіцкая сельская бібліятэка адчыніла свае дзверы для вучняў сярэдняй школы на экскурсію ў пакой рэдкай кнігі. Пад час знаёмства  з раздзелаў выставы “Кнігі карысна чытаць усякаму чалавеку” — “З павагай ад аўтара”, ладзілася сустрэча з паэткай, жанчынай-творцай, таленавітай мастачкай — Алай Мірзаліевай. З задавальненнем дзеці слухалі аповяд пра яе адносіны да кнігі, бібліятэкі, да роднай матчынай мовы. Да Тыдня рэкламы бібліятэк была  выдадзена інфармацыйна-рэкламная лістоўка “Падпісана рукою аўтара”. Невялічкае выданне, якое рэкламуе пакой рэдкай кнігі «Кніга і час», кожны атрымаў у падарунак. 

IMG_20160915_124019

У пакоі рэдкай кнігі

У гэты ж святочны дзень ў раённай дзіцячай бібліятэцы прайшла гутарка-прапанова “Запрашаю ў сваю бібліятэку”, прымеркаваная да Дня бібліятэк Беларусі. Удзельнікамі мерапрыемства былі вучні малодшых класаў гімназіі. Падчас гутаркі рабяты пазнаёміліся з гісторыяй паходжання прафесіі бібліятэкара і даведаліся пра прафесійныя сакрэты, якія дапамагаюць у  працы. Да мерапрыемства была падрыхтавана незвычайная выстава ў выглядзе торта “Кнігі-юбіляры — 2016”.

Гутарка-прапанова ў дзіцячай бібліятэцы

Незвычайная выстава