Бібліятэчныя блуканні
18 верасня ў раённай дзіцячай бібліятэцы прайшло заключнае свята ў рамках конкурсу «Што чыталі гэтым летам, мы раскажам без сакрэтаў». Бібліятэкары прапанавалі рабятам паўдзельнічаць у незвычайнай квэст-гульні «Библиотечные бродилки», падчас якой хлопчыкі і дзяўчынкі падарожнічалі па бібліятэцы і выконвалі цікавыя заданні: сярод блытаніны літар шукалі прозвішчы пісьменнікаў-юбіляраў, успаміналі творы з лічбавай назвай, складвалі мазаіку. За кожнае выкананае заданне маленькія падарожнікі атрымалі ключавыя словы, з якіх напрыканцы склалі выраз: «Если много ты читаешь, в жизни крылья обретаешь». На апошнім прыпынку гульні, у краязнаўчым пакоі «Хата з матчынай душой», рабяты адгадвалі загадкі пра старадаўнія рэчы нашых продкаў. А ў куфары для ўсіх удзельнікаў падарожжа знайшліся віншавальныя граматы.