[bvi]

Свята да Дня Маці!

Не выпадкова Дзень маці адзначаецца 14 кастрычніка, калі на праваслаўным календары светлае і прыгожае свята Пакроў. Маці Божая засланяе сваім пакровам  ад бед, няшчасцяў, усяго злога, нядобрага. І мама, зямная мама, якая дала жыццё, да свайго апошняга імгнення імкнецца засцерагчы дзяцей, потым унукаў, праўнукаў  ад хваробы, ад памылкі, ад дрэннага помыслу і ўчынку, сагрэць бязмежнай самаахвярнай любоўю, падказаць дарогу да шчасця.
Добрая і клапатлівая, любімая і шчырая, самая лепшая ў свеце –   гэта пра маму, пра чалавека, якога кожны па праву лічыць сваім анёлам-ахоўнікам.

Дарагія мамы!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём маці! Гэта свята – даніна глыбокай павагі і любові да маці, да вялікага прызвання жанчыны, прызнанне на дзяржаўным узроўні яе важнейшай ролі ў развіцці грамадства.
У лёсе кожнага чалавека ўсё самае добрае і святое звязана з імем Маці, якая дорыць новае жыццё, выхоўвае лепшыя чалавечыя якасці, дае першыя мудрыя ўрокі.
Нізкі паклон вам за шчодрае мацярынскае сэрца і нястомныя клопаты, за бязмежную любоў да сваіх дзяцей. Ад усёй душы жадаем вам здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і цяпла, узаемаразумення, поспехаў ва ўсіх справах.

 20131119_singlemotherslarge