[bvi]

«Не баюся, што мой век нявечны..»

6 кастрычніка ў раённым Доме культуры адбылася літаратурная вечарына “Не баюся, што мой век нявечны…”, прысвечаная юбілею народнага пісьменніка Беларусі Ніла Гілевіча. Мерапрыемства арганізавана Цэнтральнай раённай бібліятэкай імя В. Праскурава. Гледачамі літаратурнай імпрэзы былі вучні старэйшых класаў гарадскіх школ, настаўнікі-філолагі. Для іх было прадстаўлена відэа, дзе Ніл Гілевіч распавядае пра сваё жыццё, спявае народныя песні, гучалі вершы паэта, знакамітая яго песня “Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы…” і беларускія песні, узгадваліся творы, напісаныя пад уражаннем паездкі на Ганцаўшчыну. Падзяліўся ўспамінамі пра Ніла Гілевіча паэт Аляксей Галаскок, якому давядося асабіста сустракацца з пісьменнікам.

SAM_0815

SAM_0825

SAM_0829

SAM_0852