[bvi]

Зберагаючы самабытнасць

У нашай краіне вытворчасць ільну мае важнае эканамічнае значэнне. Нездарма гэтая культура змешчана на гербе Рэспублікі Беларусь. Зараз вытворчасць ільну поўнасцю механізавана. Але многія пажылыя людзі памятаюць тыя часы, калі яго апрацоўка рабілася ўручную.

З працэсам такой апрацоўкі і пазнаёміліся дзеці ў ходзе творчай гасцёўні “Зберагаючы самабытнасць”, што была падрыхтавана ўзорнай студыяй выяўленчага мастацтва “З рога ўсяго многа” (кіраўнік  А.А.Мірзаліева) і гуртком  ДПМ “Сувенір” (кіраўнік А.С.Шаматульская) Агарэвіцкага СДК. Дзеці лён церлі, трапалі, часалі, і нават паспрабавалі прасці, што ні ў кога не атрымалася. А яшчэ яны таўклі ў ступе ільняное семя для клынды.

Напрыканцы ўсе танчылі пад песню “Ох, і сеяла Ульяніца лянок”, імітуючы віды працы, якія ўпаміналіся ў песні, і зрабілі выснову, што  Ульяніца прала нячэсаны лён.

P1270254

P1270253

P1270248

P1270246

P1270243

P1270232