Курыць не модна…
22 лістапада ў чытальнай зале ЦРБ імя В.Праскурава адбылося пасяджэнне маладзёжнага клуба «Час і я».
Навучэнцы 10 «Б» класа СШ № 3 прынялі ўдзел у дыскусіі «Курыць не модна. Модна не курыць». У рамках мерапрыемства прайшло абмеркаванне адной з глабальных праблем — праблемы курэння сярод моладзі. Школьнікі актыўна адказвалі на пытанні: Чаму моладзь пачынае курыць? Чаму небяспечна курэнне? Колькі «каштуе» шкодная звычка? і інш. Напрыканцы карыснай і даверлівай размовы былі падведзены вынікі.