Тэатралізаваная прадстаўленне “Мы – здаровае пакаленне” да Дня барацьбы са СНІДам
Кожны можа сказаць: “Маё жыццё належыць мне”. Але мы жывём сярод іншых людзей, сярод родных і блізкіх, якія нас любяць і за нас непакояцца, і таму павінны адказна ставіцца да свайго здароўя – як дзеля сябе, так і дзеля іх. Напамінаюць аб гэтым і шматлікія мерапрыемствы па здароваму ладу жыцця, як, напрыклад, акцыя “Мы – здаровае пакаленне”, у ходзе якой старшакласнікі-валанцёры распаўсюджвалі інфармацыйныя флаеры, а таксама тэатралізаванае прадстаўленне пад той жа назвай, прысвечаныя Міжнароднаму дню барацьбы са СНІДам, што прайшлі на мінулым тыдні ў Агарэвіцкім СДК. У ходзе экскурсіі па “Музеі васкавых фігур”, экспанатамі якіх былі шкодныя звычкі, гледачам даносілі, наколькі апошнія небяспечныя для здароўя чалавека. Прыцягнуць увагу маладых да праблем алкаголю, курэння, наркаманіі і СНІДу, намагацца пераканаць іх у важнасці дадзеных праблем і тым самым папярэдзіць распаўсюджванне страшнай хваробы, садзейнічаць аздараўленню наступнага пакалення – галоўная мэта дадзенага і яму падобных мерапрыемстваў.