[bvi]

Лазовыя дзівосы

У Хатыніцкай сельскай бібліятэцы арганізавана творчая выстава Аляксандра Ваўчка «Жывое рамяство», на якой прадстаўлены вырабы з лазы. Тут — карзіны ажурныя і гаспадарчыя, хлебніцы, цукерачніцы, падстаўка для кветак і інш.  Рукамі майстра створаны сапраўдныя шэдэўры мастацтва, якія не толькі радуюць вока, але і душу.
 
Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з выставай, якая будзе дзейнічаць на працягу сакавіка!