Выстава незвычайных кніг
У раённай дзіцячай бібліятэцы арганізавана выстава-неспадзяванка «Глазам на радость, сердцу на память», на якой прадстаўлены незвычайныя кнігі, створаныя Таццянай Ненадавец, выхавацелем Любашаўскага яслі-садка.
16 красавіка адбылася прэзентацыя выставы, дзе падчас знаёмства з самаробнымі кнігамі, дзеці мелі магчымасць пабываць у гасцях у лялькі Дашы, завітаць да жыхароў фермы, трапіць у розныя казкі і на мора. Таццяна Іосіфаўна правяла для рабят майстар-клас «Падары кнізе закладку». Кожны з рабят з задавальнем змайстраваў закладку сваімі рукамі.