
З глыбокага мінулага да сучаснасці
У Малькавіцкай бібліятэцы-музеі быў арганізаваны модны паказ «З глыбокага мінулага да сучаснасці». Гасцямі мерапрыемства былі ўдзельнікі клуба «Скарбніца», што дзейнічае пры бібліятэцы, дзяўчынкі старэйшых класаў мясцовай школы. Дарослыя дзяліліся ўспамінамі пра моду свайго юнацтва, а моладзь з задавальненнем дэманстравала ўборы сваіх матуль і бабуль. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава-экспазіцыя “Сукенкі з бабулінага куфэрка”.