[bvi]

Святой лик сквозь века

Напярэдадні Пасхі у бібліятэчных установах раёна арганізоўваецца выяздная выстава «Святой лик сквозь века», на якой прадстаўлены абразы ХVIII – XX стст., канфіскаваныя мытняй ў Брэсце і перададзеныя ў фонд Ганцавіцкага краязнаўчага музея.
7 красавіка  выстава   была арганізавана ў Раздзялавіцкай і Хатыніцкай сельскіх бібліятэках.  Дырэктар музея Наталля Кулеш расказала пра духоўную каштоўнасць кожнай іконы, чым яны знакамітыя ў свеце, як дапамагаюць людзям і якія цуды з імі звязаныя. Наведвальнікі выставы мелі магчымасць не толькі паслухаць, але і дакрануцца да абразоў, адчуць цяпло і святло, якія струменяць з іх.

23 сакавіка выстава ікон была прадстаўлена ў Вялікакруговіцкай сельскай бібліятэцы. На выставе сярод старажытных “ікон-перадвіжніц” можна было ўбачыць ікону, якая мае незвычайную назву “Троеручица”. Яна вядома ўсяму свету і з’яўляецца вельмі шаноўнай і паважанай. У школьнікаў, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, асобы інтарэс выклікала ікона Мікалая Цудатворца. Увагу ўсіх прысутных захапіў складзень – невялікая ікона, якая складаецца з частах, на якіх знаходзяцца выявы святых. Такія абразы-складні бралі з сабой у дарогу, на багамолле, у паход, таму яшчэ яны называліся “паходныя”.