
Выстава «Велікоднае яйка»
Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў запрашае на выставу «Велікоднае яйка».
Вялікдзень – вялікае гадавое веснавое свята, карані якога вядуць у далёкую старажытнасць. Адным з сімвалаў Вялікадня з’яўляецца яйка. Яно ўвасабляе народныя ўяўленні пра творчыя, жыццёвыя сілы прыроды, сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю, з’яўляецца міфалагічным правобразам сусвету.
На выставе вы пабачыце велікодныя яйкі, выкананыя як у традыцыйных (мастацкі роспіс, гравіроўка, васкаванне, бісерапляценне, вышыўка, саломапляцене, разьба па дрэве ды інш.), так і сучасных (пляценне з паперы, квілінг (паперакручэнне), дэкупаж, модульнае арыгамі ды інш.) тэхніках.
Наведаць выставу можна з 11 красавіка. Па пытаннях наведвання арганізаванымі групамі звяртайцеся ў Дом рамёстваў (+375 1646 22148).
Запрашаем!
Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў
225432 г. Ганцавічы, вул. Суворава, 2
+ 375 1646 22148
facebook.com/crafts.hancaviczy
vk.com/crafts.hancaviczy
ok.ru/crafts.hancaviczy
instagram.com/crafts.house