Видеосалон «Чорная быль зямлі беларускай»
Чарнобыльская бяда – гэта катастрафічнае бедства, якое прынесла столькі пакут. А колькі яшчэ прынясе! Трэба помніць пра гэта заўсёды, помніць і зрабіць неабходныя вынікі.
Відэасалон “Чорная быль зямлі беларускай”, які наведалі 26 красавіка дзеці малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту у Агарэвіцкім сельскім Доме культуры, сваім зместам яшчэ раз падкрэсліваў, што мы павінны берагчы нашу Зямлю, усе разам і кожны паасобку.
Для дзяцей дэманстраваліся відэаролікі аб аварыі на ЧАЭС, гучалі вершы.
Завяршылася мерапрыемства хвілінамі творчасці, дзе кожны маляваў кветку шчасця.
