
Абласное свята-конкурс фальклорнага мастацтва «Таночак»
21 мая ў вёсцы Бездзеж, Драгічынскага раёна адбылося абласное свята-конкурс фальклорнага мастацтва «Таночак». Удзел у свяце прынялі фальклорныя дзіцячыя калектывы ўсіх раёнаў Брэстчыны. Дзіцячы фальклорны гурт «Раўчукі» (кіраўнік Раман Сімановіч) Раздзялавіцкага СДК таксама стаў удзельнікам конкурса сярод дзіцячых фальклорных гуртоў. Па выніках свята-конкурса гурт узнагароджаны:
Дыпломам IIступені ў намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» і каштоўным падарункам.
Спецыяльным Дыпломам і каштоўным падарункам аргкамітэта «За папулярызацыю традыцыйнай культуры свайго рэгіёну».
Ганаровай граматай «За зберажэнне, захаванне, папулярызацыю традыцыйнай культуры і ўдзел у абласным свяце фальклорнага мастацтва «Таночак» узнагароджаны народны фальклорна-этнаграфічны гурт «Завіца» (кіраўнік Людміла Рабцэвіч) Раздзялавіцкага СДК, як шаноўны госць свята.
Падчас абласнога свята фальклорнага мастацтва «Таночак» адбылася дэманстрацыя самабытных народных строяў «Касцюм у прасторы і часе».
Ганаровай граматай узнагароджаны ўдзельнікі паказу традыцыйнага касцюма Ганцаўшчыны.