Абласны песенны форум «З любоўю да песні»
04 чэрвеня бягучага года у г.Пружаны адбыліся заключныя мерапрыпрыемствы абласнога песеннага форума «З любоўю да песні». Ганцавіцкі раён на конкурсе прадставілі удзельнікі аматарскага аб’яднання «Талака» — выканаўца народнай песні Ірына Цубер і акампаніруючая група.
За высокі выканаўчы ўзровень, папулярызацыю вакальна-харавога мастацтва і актыўны ўдзел у абласным песенным форуме «З любоўю да песні» Ірына Цубер узнагароджана Дыпломам II ступені.
Мы ганарымся і віншуем Ірыну Іванаўну з творчым поспехам, дарэчы гэта ўжо другі ў бягучым годзе. Жадаем здароўя і новых перамог. Як кажуць, чалавек на сваім месцы. Работнікам культуры ёсць з каго браць прыклад.