[bvi]

Удзел у свяце «Лунінецкія клубніцы»

24 чэрвеня бягучага года народнае аматарскае аб’яднанне «Талака» ГДК і народны клуб майстроў народнай творчасці «Багач» раённага Дома рамёстваў прынялі ўдзел у свяце «Лунінецкія клубніцы» у аграгарадку Дварэц, Лунінецкага раёна. Цёплымі апладысментамі і шчырымі усмешкамі сустракалі суседзі ганцавіцкіх самадзейных артыстаў, якія чацвёрты год радуюць гледачоў сваімі песнямі і музыкай. Удзельнікі свята узнагароджаны Дыпломамі.